Абавязковае страхаванне адказнасці камерцыйных арганізацый, якія ажыццяўляюць рыэлтарскую дзейнасць, за прычыненне шкоды ў сувязі з яе ажыццяўленнем

Парадак і ўмовы ажыццяўлення

Парадак і ўмовы ажыццяўлення абавязковага страхавання адказнасці камерцыйных арганізацый, якія ажыццяўляюць рыэлтарскую дзейнасць, за прычыненне шкоды ў сувязі з яе ажыццяўленнем вызначаны Главой 7 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.03.2025 №108.

Страхоўшчык - Белдзяржстрах.

Страхавальнік - камерцыйная арганізацыя, якая ажыццяўляе рыэлтарскую дзейнасць.

Выгаданабывальнік – бакі здзелкі з аб'ектам нерухомасці, калі хаця б адна з іх з'яўлялася карыстальнікам рыэлтарскіх паслуг пры здзяйсненні здзелкі з аб'ектам нерухомасці.

Страхавая сума і страхавая прэмія

Страхавая сума па дагаворы абавязковага страхавання адказнасці на працягу ўсяго тэрміну яго дзеяння не можа быць меншай за 10000-кратны памер базавай велічыні.

Страхавы ўзнос па дагаворы абавязковага страхавання адказнасці разлічваецца страхоўшчыкам шляхам памнажэння страхавога тарыфу па абавязковым страхаванні адказнасці на страхавую суму па дагаворы абавязковага страхавання адказнасці. 

Страхавы тарыф па абавязковым страхаванні адказнасці складае 0,6 працэнта.

Для заключэння дагавора страхавання неабходна

Страхавальніку:

- запоўніць заяву аб страхаванні 

- звярнуцца з заявай у любое падраздзяленне Белдзяржстраху.

 

Дакументы

Belgosstrah
ВКонтакте
Instagram
Одноклассники
Facebook
Почта
Telegram
Зроблена ў
Vadarod
© Афіцыйны сайтБелдзяржстрах, 2001 – 2025

Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі страхавой арганізацыі ад 16.08.2001 г. за №100122726.

Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) Міністэрства фінансаў РБ №02200/13-00001 ад 10.12.2003


Аб парадку апрацоўкі персанальных даных | Выбар налад Cookie